Ярмошына выступае за павелічэнне выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына выступае за павелічэнне выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты.
Аб гэтым яна заявіла журналістам, перадае БЕЛТА.
Старшыня ЦВК перакананая, што ідэя са стварэннем выбарчых фондаў кандыдатаў была вельмі пазітыўнай. Хоць, як паказала практыка, далёка не ўсе кандыдаты скарысталіся прадстаўленай ім упершыню магчымасцю. Толькі адзін кандыдат з 10 сфармаваў індывідуальны фонд амаль у поўным аб'ёме. У некаторых з кандыдатаў аб'ем сродкаў на рахунку не перавышае некалькіх дзесяткаў тысяч беларускіх рублёў, адзін з іх вырашыў зусім не ствараць фонд.
Старшыня ЦВК лічыць неабходным павялічваць памер фондаў. Калі гэта адбудзецца, магчыма, атрымаецца лепш кантраляваць выдаткі кандыдатаў. Ярмошына адзначыла, што ў ЦВК выдатна разумелі, што нават да рэгістрацыі кандыдатаў у большасці з іх у выбарчую кампанію ўкладваліся сродкі. Каб пазбегнуць падобных сітуацый пасля, яна прапанавала даваць больш фінансавых магчымасцяў кандыдатам.