Ярмошына: Зняццё Караткевіч на легітымізацыю выбараў не паўплывае

Ярмошына: Зняццё Караткевіч на легітымізацыю выбараў не паўплывае

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, ніякага ўплыву на легітымізацыю прэзідэнцкіх выбараў зняццё Таццяны Караткевіч не будзе мець у тым выпадку, калі яна зробіць гэта па ўласнай ініцыятыве і “беспадстаўна”.

Ярмошына: “Яна, канешне, можа зрабіць гучную заяву, што ў гэтай краіне няма ніякіх выбараў і свабодаў. Але калі не затрымалі ні яе, ні сяброў яе групы, нічога не арыштавалі, не канфіскавалі, то зразумела, што гэта не больш як дэкларацыя, і нічога такога не было. Іншая справа, што гэта зробіць атмасферу выбараў не еўрапейскай: усё ж такі заўжды ў выбарах бяруць удзел бакі процілеглыя. А без яе ў выбарах будуць удзельнічаць, апроч дзейнага кіраўніка краіны, грамадзяне, якія ў прынцыпе ўваходзяць у яго каманду, з’яўляюцца яго электаратам на той час, калі ў выбарах не ўдзельнічаць, і, зразумела, яму не супрацьдзейнічаюць (Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч -- Еўрарадыё). Такім чынам, дрэнна гэта будзе толькі з пункту гледжання нейкага палітычнага фону. Вось прыедуць тыя ж міжнародныя назіральнікі і журналісты (ці ўвогуле не прыедуць) і скажуць: “Ай, сумна ў вас — прэзідэнт і два яго прыхільнікі бяруць удзел у выбарах!” 

 

Ярмошына: Зняццё Караткевіч на легітымізацыю выбараў не паўплывае
Таццяна Караткевіч

Але калі не будуць прымяняцца “нейкія расстрэльныя меры альбо рашэнні Цэнтральнай камісіі, да прыкладу, аб вынясенні папярэджання”, то на легітымізацыю выбараў гэта ніякім чынам не паўплывае, упэўненая Ярмошына.

Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі