Яшчэ адзін абвінавачаны ў забойстве Нямцова абскардзіў свой арышт

Адвакаты яшчэ аднаго абвінавачанага ў справе аб забойстве Барыса Нямцова, меркаванага выканаўцы злачынства Заура Дадаева, абскардзіла яго арышт. Пра гэта паведаміла прэс-служба Басманнага суда Масквы.

Такім чынам, арышт абскардзілі ўжо чацвёра з меркаваных забойцаў расійскага апазіцыйнага палітыка, інфармуе ВВС.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы 27 лютага. Следчыя, якія вядуць справу аб яго забойстве, вылучылі версію, што яго маглі застрэліць нібыта за выказванні пра мусульманаў і іслам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі