Медыкі высветлілі серыю "Цэфтрыаксона", які ўкалолі дзяўчынцы ў Ганцавічах

Медыкі высветлілі серыю "Цэфтрыаксона", які ўкалолі дзяўчынцы ў Ганцавічах

Адразу дзве пацыенткі трапілі ў Ганцавіцкую раённую лякарню з анафілактычным шокам. У адным выпадку прычынай анафілаксіі дакладна стала ін’екцыя лекаў. Дванаццацігадовая дзяўчынка захварэла на гнойную ангіну, і мясцовы педыятр выпісаў ёй ін'екцыі "Цэфтрыаксона" з "Лідакаінам". Неўзабаве пасля ўкола дзяўчынцы стала кепска, яе забрала хуткая.

У той жа дзень, 20 студзеня, з дыягназам "анафілактычны шок" у лякарню прывезлі дарослую жанчыну. Прайшло чатыры дні, але, як распавялі Еўрарадыё ў адміністрацыі лякарні, абедзьве пацыенткі дагэтуль не выпісаныя.

Супрацоўнік адміністрацыі: “Абодва пацыенты ў задавальняючым стане. Абодва знаходзяцца ў нас у стацыянары”.

Лекары не ўдакладняюць, прэпаратамі якой серыі лячыліся пацыенткі, але валодаюць гэтай інфармацыяй і перадалі яе ў Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, які вядзе разбіральніцтва. Раней пасля ін'екцыі "Цэфтрыаксона" і "Лідакаіна" загінула жанчына ў Маладзечанскім раёне. Ад гэтых жа лекаў пацярпеў школьнік у Барысаве, ён трапіў у рэанімацыю. 20 студзеня Мінздароўя абмежавала ўжыванне гэтых "Цэфтрыаксона" і "Лідакаіна" пэўных серыяў, вырабленых на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі