З 12 чалавек, якія здаюць беларускую мову, па-беларуску адказвае адзін

З 12 чалавек, якія здаюць беларускую мову, па-беларуску адказвае адзін

“Сёння ў нас наплыў”, — адразу кажуць супрацоўнікі БДУ, калі падыходжу да галоўнага корпуса. 12 чэрвеня па ўсёй краіне стартуе цэнтралізаванае тэставанне. Здае беларускую мову агулам 28 тысяч чалавек, а гэта на 6 тысяч больш, чым летась.

За паўгадзіны да пачатку ля ўваходу ў БДУ некалькі дзясяткаў чалавек у чарзе, людзі ўвесь час прыбываюць.

За пару хвілінаў да пачатку экзамену прыбягае яшчэ некалькі чалавек. Іх прапускаюць.

“У мяне сын здае беларускую мову, рускую таксама будзе. Але больш ён рыхтаваўся да рускай. Беларуская — як пашанцуе”, — распавядае Ніна Аляксандраўна, якая чакае сына-абітурыента.

Першы чалавек выходзіць з БДУ толькі праз 50 хвілінаў пасля пачатку. Гэта супрацоўнік міліцыі, які хутка збягае ад журналістаў, не падзяліўшыся ўражаннямі ад тэсту.

З 12 чалавек, якія здаюць беларускую мову, па-беларуску адказвае адзін

“Нічога асаблівага не было, я першы раз прыйшоў. Больш ставак раблю на рускую мову, беларускую здаваў на ўсялякі выпадак, каб пасля абраць нешта лепшае. Паступаю на фізічны факультэт”, — распавядае абітурыент Вадзім. Да паступлення ён паспеў адвучыцца ў каледжы і адслужыць у войску.

Аляксей ідзе на юрыдычны факультэт БДУ. Беларускую мову здае за 55 хвілінаў і ставіць на 70 балаў выніку.

“Рыхтаваўся мінімальна. Складанага нічога не было. На рускую таксама схаджу, на яе больш стаўлю”, — адказвае абітурыент па-руску.

Праз гадзіну пасля пачатку экзамену людзей выходзіць больш. Традыцыйна кажуць, што найскладанейшыя заданні — частцы Б (гэта тая, што запаўняецца самастойна).

З 12 чалавек, якія здаюць беларускую мову, па-беларуску адказвае адзін

Вікторыя піша тэст больш чым за гадзіну і… не збіраецца паступаць. Прыйшла праверыць веды.

“Вучыла ў школе беларускую мову, у нас быў беларускі клас. Я зусім не рыхтавалася, вырашыла паспрабаваць здаць, навучаюся ў юрыдычным каледжы. Было нескладана насамрэч. Буду чакаць вынікаў і на рускую таксама пайду. У наступным годзе паступаю”, — апісвае Вікторыя, адзіная з 12 чалавек, да якіх звяртаюся, хто адказвае на пытанні па-беларуску.

З 12 чалавек, якія здаюць беларускую мову, па-беларуску адказвае адзін

Паліна гуляе ў футбол, таму паступае ва ўніверсітэт фізкультуры. Хоча набраць хаця б 40 балаў і хопіць.

“Да рускай мовы я больш рыхтавалася, туды таксама пайду. Я не выдатніца, але хацелася б нармальна набраць балаў. У школе ў мяне 6,4 сярэдні бал”.

Па назіраннях Еўрарадыё, абітурыентаў, якія вырашылі здаваць беларускую мову, стала больш, бо сёлета можна здаваць чатыры тэсты замест трох. Людзі проста імкнуцца здаць і рускую, і беларускую, каб набраць найлепшы вынік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі