З Беларусі ў Расію везлі каля 13 тон груш пад прыкрыццём капусты

Капуста і грушы / rshn32.ru
Капуста і грушы / rshn32.ru

З Беларусі ў Расію везлі каля 13 тон груш пад прыкрыццём капусты. У Смаленскай вобласці груз перахапілі супрацоўнікі Рассельгаснагляду. Як паведамляе яго прэс-служба, паводле дакументаў у грузавіку знаходзілася 21 тона капусты са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Яе везлі ў Санкт-Пецярбург. Аднак пад сеткамі з капустай расіяне знайшлі скрыні з грушамі, на якія ў перавозчыка дакументаў не было. У выніку грузавік развярнулі. Парушальніка чакае адміністрацыйная адказнасць.

З Беларусі ў Расію везлі каля 13 тон груш пад прыкрыццём капусты
rshn32.ru
З Беларусі ў Расію везлі каля 13 тон груш пад прыкрыццём капусты
З Беларусі ў Расію везлі каля 13 тон груш пад прыкрыццём капусты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі