З Клімавіцкага раёна на сход да Лукашэнкі паедуць толькі надзейныя людзі
З Клімавіцкага раёна на Усебеларускі народны сход да Аляксандра Лукашэнкі паедуць толькі надзейныя людзі. Спіс дэлегатаў надрукавала раённая газета "Родная ніва". Іх абралі на сесіі мясцовага савета. 5 чалавек займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах і ва ўстановах, 3 чалавекі з'яўляюцца чыноўнікамі. Большасць — дэпутаты мясцовых саветаў. А некаторыя папрацавалі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.
rodniva.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.