З лагера мігрантаў у Літве больш за 30 чалавек уцяклі праз падкоп

З лагера мігрантаў у Літве больш за 30 чалавек уцяклі праз падкоп

34 чалавекі ўцяклі ўначы з лагера мігрантаў у Алітускім раёне. Двух з іх паліцыя зранку затрымала, піша delfi.lt.

Лагер мігрантаў быў зробелны ў былой школе. Уцекачы зрабілі падкоп пад плотам і збеглі. Паводле папярэдніх звестак, усе яны грамадзяне Ірака. 

Для пошуку ўцекачоў паднялі верталёт памежнікаў EC–120 Colibri. Цяпер тэрыторыю лагера ахоўваюць вайскоўцы.

Знікненне 30 з 167 мігрантаў было заўважанае толькі дзякуючы работнікам муніцыпалітэта. Калі тыя сталі раздаваць талоны на харчаванне, то засталося шмат лішніх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі