З літоўскіх пляжаў вывозяць 80 тон загінулых майскіх жукоў (фота)
Навукоўцы кажуць, што гэта не анамалія. Падчас міграцыі парывы ветру заносяць цяжкіх жукоў у мора, а хвалі іх пасля выкідваюць на бераг.
Як паведамляе сайт delfi.lt, хрушчоў пачалі прыбіраць з пляжаў Літвы яшчэ на мінулым тыдні. Іх збіраюць у мяхі, а пасля вывозяць грузавікамі. Мяркуецца, што да пятніцы работы будуць скончаныя.