З мазырскай калоніі ўцякаў зняволены, якога мусілі вызваліць у траўні

З мазырскай калоніі ўцякаў зняволены, якога мусілі вызваліць у траўні

З мазырскай папраўчай калоніі № 20 уцякаў зняволены, якога мусілі вызваліць у траўні. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося 26 лютага. Мужчына здолеў пераадолець першую загароду, для гэтага ён выкарыстаў зімовую куртку, якую кінуў на калючы дрот. Аднак баец унутраных войск, які знаходзіўся на назіральнай вышцы, заўважыў зняволенага ва ўнутранай забароненай зоне і падняў трывогу. Ён зрабіў папераджальны стрэл, пасля  чаго мужчына адмовіўся ад планаў пераадолець асноўную загароду, лёг на зямлю і паклаў рукі за галаву.

Парушальніка затрымалі. Адразу ж была ўзмоцнена ахова па перыметры. Следча-аператыўная група будзе высвятляць, чаму мужчына, у якога праз некалькі месяцаў заканчваўся тэрмін зняволення, рашыўся на ўцёкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі