З пачатку года ў Беларусі затрымалі шэсць нецвярозых кіроўцаў-міліцыянтаў

За сем месяцаў бягучага года на міліцыянтаў і служачых унутраных войскаў склалі каля 1,5 тысячы адміністратыўных пратаколаў. У 83,4% выпадкаў — за парушэнні правілаў дарожнага руху. Найбольш распаўсюджанай правінай з’яўляецца ігнараванне рэмня бяспекі, але ж ёсць і больш сур’ёзныя парушэнні.

Прыкладна чвэрць парушальнікаў у міліцэйскіх пагонах забываецца своечасова прайсці тэхагляд, 6,6% перавышае дапушчальную хуткасць. Апроч таго, за гэты год зафіксавана шэсць фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі