З рабства ў Польшчы выратавалі беларускіх будаўнікоў

З рабства ў Польшчы выратавалі беларускіх будаўнікоў

Польскія праваахоўнікі затрымалі 42-гадовага арганізатара працоўнага рабства, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на Дэпартамэнт марской памежнай аховы Польшчы. 

З 2016 года праз махлярскую схему, створаную ім, прайшлі не менш як 540 грамадзянаў Польшчы, Беларусі, Украіны, Грузіі ды Малдовы. Паляк знаходзіў работнікаў праз рэкламныя абвесткі і адпраўляў іх на нелегальную працу на будоўлі ў Польшчы і Швецыі. З работнікамі або не падпісвалі працоўныя пагадненні або складалі на незразумелай для іх мове. Нярэдка ў работнікаў забіралі пашпарты і іншыя дакументы, а заробак не плацілі зусім або толькі невялікую частку.

За патрабаванне заробкаў работнікам пагражалі дэпартацыяй ці беспадстаўна абвінавачвалі ў крадзяжы, падаючы заявы ў праваахоўныя органы. Паведамляецца, што работнікаў запалохвалі, прыніжалі і нават збівалі.

Як падлічыла следства, пацярпелыя недаатрымалі больш за мільён еўра заробкаў ды іншых выплат.

42-гадоваму паляку за гандаль людзьмі пагражае не менш як тры гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі