З Якуціі ў Маскву пайшоў новы шаман — выганяць Пуціна (відэа)
У якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву выганяць Уладзіміра Пуціна, з'явіўся пераемнік, піша "Русский монитор".
Габышава некалькі дзён таму затрымалі на на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Спярша яго адправілі на экспертызу ў псіхіятрычную лякарню. Потым на яго пачалі крымінальную справу за экстрэмісцкія заклікі і змясцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Аднак якуцкія шаманы вырашылі зладзіць своеасаблівую эстафету для абраду экзарцызму. На змену Габышаву адпраўляецца яшчэ адзін шаман — пенсіянер Аляксандр Барчахоў, былы супрацоўнік ДПС.
На пачатку гэтага тыдня ён плануе вылецець у Якуцк, каб атрымаць блаславенне ў Габышава. Адтуль ён адправіцца ў Іркуцк, каб пачаць падарожжа з таго самага месца, да якога дайшоў Габышаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.