З-за пажару на прадпрыемстве ўніверсітэта ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек

З-за пажару на прадпрыемстве ўніверсітэта ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек

З-за пажару на прадпрыемстве на Маскоўскім праспекце ў Віцебску эвакуявалі 40 чалавек. Як інфармуе прэс-служба МНС, памяшканне належыць Рэспубліканскаму інавацыйнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту". Узгаранне адбылося ў вентыляцыйнай камеры цэху металаапрацоўкі раніцай у панядзелак. Яго прычына пакуль невядомая.

Адзначаецца, што агонь паспеў пашкодзіць гнуткую ўстаўку вентыляцыйнай шахты. Людзей эвакуявалі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі