З-за п'яных кіроўцаў на Магілёўшчыне канфіскавалі 2 трактары (відэа)
Яны былі ва ўласнасці сельгаспрадпрыемстваў, а цяпер забраныя на карысць дзяржавы.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, з пачатку года ў Магілёўскай вобласці ў суды накіравалі 40 спраў аб паўторным кіраванні ў стане алкагольнага ап'янення. Сярод канфіскаваных транспартных сродкаў — трактары і аўтапагрузчык.
Нагадаем, папраўкі ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб узмацненні адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення ў Беларусі пачалі дзейнічаць з кастрычніка 2013 года.
Фота — bymedia.net