З-за росту выпадкаў кішачных інфекцый у школах арганізуюць "ранішнія фільтры"

Медагляд дзіцяці, ілюстрацыйнае фота

Медагляд дзіцяці, ілюстрацыйнае фота / 1prof.by

З пачаткам навучальнага года медыкі прагназуюць традыцыйны сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Пра гэта расказала намесніца галоўнага лекара эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч. "Гэта звязанае з тым, што дзеці вяртаюцца ў калектывы пасля канікул, студэнты таксама прыступаюць да вучобы. Акрамя таго, заканчваецца масавая адпускная кампанія ў дарослых", — адзначыла яна.

Спецыяліст таксама расказала, што зараз па краіне адзначаецца ўздым захворвання кішачнымі віруснымі інфекцыямі. У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя вырашыла ўзмацніць правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. У школах будуць праводзіцца ранішнія фільтры — дзяцей і падлеткаў будуць апытваць пра стан здароўя.

"Пры наяўнасці скаргаў, відочных сімптомаў захворвання навучэнцам памераюць тэмпературу, таксама будзе праведзены больш дэталёвы медыцынскі агляд", — расказала Ала Дашкевіч. Акрамя таго, паводле яе слоў, асаблівую ўвагу плануецца надаць кантролю за арганізацыяй харчавання ва ўстановах адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі