За амаль 2 месяцы амністыі на волю выйшлі толькі каля 250 чалавек
Як стала вядома Еўрарадыё, за няпоўныя 2 месяцы дзейнасці “Закону аб амністыі” на волю выйшлі толькі каля 250 асуджаных з 3512, на якіх амністыя, па падліках МУС, распаўсюджваецца. У першую чаргу тыя, хто кампенсаваў фінансавыя страты пацярпелым ад здзейсненага злачынства. Паспець кампенсаваць трэба да 24 красавіка. Яшчэ да падпісання “Закону аб амністыі” прэзідэнтам у Міністэрстве ўнутраных спраў падлічылі, што на волю выйдзе 3512 асуджаных. І асноўнай умовай вызвалення павінна стаць кампенсацыя фінансавых стратаў пацярпелым альбо дзяржаве. Начальнік дэпартамента па выкананні пакаранняў Юры Барынкоў паведаміў Еўрарадыё, што пакуль на волю выйшлі толькі каля 250 асуджаных.
Юры Барынкоў: “З устаноў закрытага тыпу вызвалена каля 250 чалавек”.
Лічба гэтая магла быць і яшчэ меншай, калі б збіраць грошы і кампенсаваць пацярпелым фінансавыя страты асуджаным не дапамагалі сваякі.
Юры Барынкоў: “Канешне, ім дапамагаюць. Заробкі не такія вялікія ў калоніях, і самі яны не могуць выплаціць. Бо ёсць і мільярдныя пазовы”.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генеральнай пракуратуры Міхаіл Вавула, праваахоўныя органы нават не цікавяцца, адкуль прыйшлі грошы на кампенсацыю. Але не ўсе зняволеныя могуць атрымаць дапамогу з волі. І ніякія абяцанні выплаціць усё да капейкі пасля вызвалення не дапамогуць амніставацца.
Міхаіл Вавула: “Цяжка сказаць, кім кампенсуюцца страты, але пад умову кампенсавання страт у будучым ніхто амністыю не прымяняе. Асноўным патрабаваннем закону з’яўляецца фактычнае кампенсаванне страт”.
Да каго прымяняць амністыю, вырашае адміністрацыя калоніі. Па словах супрацоўніка пракуратуры, да іх ужо прыходзяць скаргі тых асуджаных, якія лічаць, што ім беспадстаўна адмаўляюць у амністыі.
Міхаіл Вавула: “Безумоўна, у органы пракуратуры прыходзяць скаргі асуджаных, якім адмовілі ў прымяненні амністыі. Яны разглядаюцца ва ўстаноўленым парадку. Калі такое рашэнне прызнаецца неправамерным, даецца ўказанне адміністрацыі аб прымяненні амністыі”.
Падчас мінулых амністый цяжарныя жанчыны траплялі ў катэгорыю асуджаных, да якіх амністыя прымяняецца ў першую чаргу. Сёлета яны пастаўленыя ў аднолькавыя ўмовы з астатнімі і таксама выйдуць на волю, толькі калі кампенсуюць страты пацярпелым.
Міхаіл Вавула: “Пад амністыю трапляе каля 2 тысяч чалавек. Колькі з гэтых асоб адносіцца да катэгорыі “цяжарныя жанчыны”? Напэўна, гэта адзінкі будуць. Менавіта з тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі і адбываюць пакаранне. І да іх у першую чаргу будзе прымяняцца амністыя, і матэрыялы будуць разглядацца. Але ўмовай прымянення амністыі з’яўляецца кампенсаванне нанесенай страты”.
Начальніца спецаддзела размешчанай ў Гомелі калоніі №4 Алена Крыжэўская расказала Еўрарадыё, што яны планавалі амніставаць каля 300 чалавек. Пакуль на волю выйшлі 15. Такі падарунак асуджаным адміністрацыя калоніі зрабіла да Новага года. Дакументы яшчэ 8 асуджаных разглядаюцца. Колькі амністуецца да 24 красавіка, калі дзейнасць амністыі скончыцца, сёння ў адміністрацыі калоніі сказаць не могуць.
Алена Крыжэўская: “Першая ўмова прымянення амністыі, ільготная яна альбо не, гэта кампенсаванне стратаў. Мы не ведаем, ці будзе ўсё кампенсавана з тых 300 чалавек, лічбу якіх мы давалі. Можа, з іх і палова не кампенсуюць страты”.
Праўда, час знайсці грошы ёсць – да 24 красавіка. Але ніводная цяжарная жанчына з гомельскай жаночай калоніі сёлета па амністыі на волю не выйдзе. І справа, як паведаміла Еўрарадыё начальніца спецаддзела, нават не ў нявыплачаных кампенсацыях. Яны не адбылі неабходны па ўмовах амністыі тэрмін зняволення.
Алена Крыжэўская: “У нас ёсць цяжарныя. Але ў асноўным яны прыбылі не так даўно, і артыкул не падыходзіць”.
Кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула сцвярджае, што заўсёды на волю па амністыі выходзіла такая колькасць асуджаных, як і планавалася загадзя. Але ж ніколі раней амністыі не насілі такой выразнай фінансавай скіраванасці. Таму сцвярджаць, што сёлета выйдуць усе 3512, падаецца заўчасным.