За апошнія паўгода ВНЖ у Літве атрымалі больш за 10 тысяч беларусаў
Тракайскі замак у Літве / adventures.com
Больш за 10 тысяч беларусаў атрымалі літоўскія віды на жыхарства з пачатку 2023 года. Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, на 1 ліпеня ў гэта балтыйскай краіне пастаянна жыве крыху больш за 58 тысяч грамадзян Беларусі.
У Офісе прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў гэтым бачаць рызыкі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. Наўседа прапаноўваў увесці ў дачыненні да грамадзян Беларусі такія ж абмежаванні, як і для расіян. Аднак Сейм Літвы не падтрымаў гэтай ініцыятывы.
Апошнім часам грамадзяне Беларусі сутыкаюцца з праблемамі падчас легалізацыі ў Літве. У канцы ліпеня былі ануляваныя віды на жыхарства некалькіх супрацоўнікаў кампаніі Wargaming. Прычынай назвалі службу ў беларускім войску на кантракце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.