За беларускую адукацыю ўзяўся Савет бяспекі

За беларускую адукацыю ўзяўся Савет бяспекі

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі правярае выкананне Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" у сістэме адукацыі. Праверка пачалася 16 кастрычніка і будзе цягуцца 11 дзён.

Дырэктыва №1 прынятая ў 2004 годзе. Яна датычыцца пытанняў дысцыпліны на вытворчасці. Часам яе называюць антыалкагольнай, бо адным з самых рэзанансных пунктаў дакумента з’яўляецца строгая забарона на ўжыванне алкаголю на працоўных месцах.

Савет Бяспекі кантралюе выкананне Дырэктывы №1 на пастаяннай аснове. З 2010 года ён праверыў на прадмет гэтага амаль 50 раёнаў Беларусі, шэраг міністэрстваў і арганізацый. Напрацягу двух апошніх гадоў вывучаны стан справаў ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску.

Сёлета ў красавіку СБ аналізаваў, ці паважана ставяцца да Дырэктывы №1 у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у чэрвені — у Міністэрстве аховы здароўя. Па інфармацыі БелТА, выкрыты шэраг парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, пажарнай, прамысловай і транспартнай бяспецы.

Адзначана пасіўнасць МінЖКГ па выкананні дакумента.

У сістэме аховы здароўя сітуацыя лепшая. Міністэрствы атрымалі рэкамендацыі “для навядзення парадку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі