За данаты будуць судзіць экс-кіраўніка аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
Суд, ілюстрацыйнае фота
На 31 кастрычніка прызначаны суд над былым кіраўніком аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Андрэем Лабадой. Мужчыну абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК) і "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК). Андрэю пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, піша "Наша Ніва".
Андрэю Лабадзе 54 гады. Ён з Мінска, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяперашні БДУІР). Працаваў у банкаўскай сферы. Быў кіраўніком аднаго з аддзелаў Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Яго затрымалі ў красавіку гэтага года і першапачаткова прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак — за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пазней на яго завялі крымінальную справу. На відэа сілавікоў ён казаў, што зрабіў ахвяраванне ў фонд "Краіна для жыцця" і пісаў каментары.
Адметна, што за 9 месяцаў да затрымання Лабада выдаліў свой акаўнт у Telegram.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.