За два дні 2014-га ў Беларусі злавілі 281 п'янага кіроўцу
Агулам 1 і 2 студзеня супрацоўнікамі ДАІ былі выяўленыя больш за 8 тысяч парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Было здзейснена 20 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 6 чалавек загінулі і 23 атрымалі раненні. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафавана 1448 кіроўцаў. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнулі 1324 пешахода, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net