За "экстрэмізм" судзілі бізнесоўца, які здымаўся ў фільме, дзе ачарнялі Бабарыку

Навум Кац

Навум Кац / БТ

8 красавіка ў Гомелі судзілі вядомага мясцовага бізнесоўца Навума Каца.

Як піша "Гомельская Вясна", яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмізму" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Чым скончыўся суд, пакуль высвятляецца.

Навум Кац быў прызнаны найлепшым прадпрымальнікам Гомельскай вобласці. Ён кандыдат эканамічных навук, намеснік старшыні Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. Раней Кац валодаў абутковай фабрыкай "Бацічэлі". Але, мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках, якую знайшоў "Флагшток", яна спыніла працу яшчэ ў 2019 годзе.

Тым не менш менавіта кіраўніком гэтай фабрыкі называлі Каца ў 2020 годзе, калі ён прыняў удзел у прапагандысцкім фільме супраць Віктара Бабарыкі, які вылучаўся на прэзідэнцкую пасаду. У фільме Кац казаў, што абутковую фабрыку яму давялося закрыць менавіта праз дзеянні "Белгазпрамбанка", і вінаваціў у гэтым персанальна Бабарыку. У выніку фірма Каца пратэрмінавала выплаты па крэдытах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі