За гібель 3-гадовага хлопчыка, забітага бацькамі, судзяць службовых асоб

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд

У судзе Мінскага раёна 1 ліпеня пачаўся судовы працэс над службовымі асобамі па справе сям'і Таратутаў.

Абвінавачанымі праходзяць начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Слуцкага РАУС Аляксандр Дзядок і следчы Слуцкага РАСК Арцём Галавінскі. Як заяўляе бок абвінавачання, іх бяздзеянне і халатнасць спрыялі магчымасці працяглага катавання малалетняга Сямёна Таратуты. Дзядка вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы (ч. 3 арт. 425 КК), Галавінскага — у службовай халатнасці (ч. 2 арт. 428 КК).

Трагедыя адбылася на пачатку 2023 года ў Слуцку. Бацькі забілі трохгадовага Сямёна на вачах у іншых дзяцей. 48-гадовы Аляксандр Таратута быў прысуджаны да расстрэлу, яго 37-гадовая жонка Анастасія — да 25 гадоў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі