50 затрыманых каля КДБ: людзей вялі ва ўнутраны двор і садзілі ў аўтазак

50 затрыманых каля КДБ: людзей вялі ва ўнутраны двор і садзілі ў аўтазак

Каля 50 чалавек былі затрыманыя ў Мінску каля Камітэта дзяржбяспекі 28 ліпеня, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Напярэдадні Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі, заклікала ісці падаваць паручальніцтвы за Віктара і яго сына Эдуарда, каб ім змянілі меру стрымання.

Каля 16:00 прадстаўнікі штаба Бабарыкі прыйшлі ў прыёмную КДБ з адвакатам і падалі свае паручальніцтвы. Раней такія ж паручальніцтвы перадалі нобелеўская лаўрэатка пісьменніца Святлана Алексіевіч і дызайнер Уладзімір Цэслер.  

А іншым пашанцавала не настолькі. Амапаўцы затрымлівалі людзей, якія прыйшлі падаваць паручальніцтвы, а таксама журналістаў, якія асвятлялі акцыю. 

Па звестках праваабаронцаў, затрыманых звозілі ў РУУСы Ленінскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў. Амаль усіх вызвалілі без складання пратаколаў. Праваабаронцы ведаюць толькі пра два адміністрацыйныя пратаколы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі