"За палітыку" ў Беларусі каля года трымаюць у СІЗА грамадзяніна Эстоніі
Турма, ілюстрацыйнае фота
Прыкладна год у Беларусі пад вартай трымаюць грамадзяніна Эстоніі. Яго вінавацяць у датычнасці да "экстрэмісцкага фармавання".
Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", грамадзянін Эстоніі Алан Ройа знаходзіцца ў беларускім СІЗА са студзеня 2024 года.
16 студзеня 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD". У рашэнні ведамства былі адзначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду — беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Ройа.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, эстонцу інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.