За паўгода ў Польшчу з’ехалі 23 тысячы беларусаў
За шэсць месяцаў 2019 года ў Польшчы від на жыхарства атрымалі 400 тысяч замежнікаў, перадае тэлеканал "Белсат" са спасылкай на прэс-службу польскага Упраўлення па справах замежнікаў.
Па звестках польскіх чыноўнікаў, найбольшая колькасць замежнікаў — грамадзяне Украіны, Беларусі ды Грузіі. Грамадзяне Украіны трымаюць першае месца ў гэтыім спісе — 199 тысяч чалавек. Беларусы займаюць другое месца — 23 тысячы, грузіны атрымалі 4100 відаў на жыхарства.
Як распавядала Еўрарадыё, за тыя ж паўгода колькасць насельніцтва ў Беларусі зменшылася на 19 тысяч чалавек — такую лічбу назваў Нацыянальны статыстычны камітэт.