За суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 19 мігрантаў

За суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 19 мігрантаў

За суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь 19 мігрантаў (у мінулыя суткі вярнулі 11 чалавек, нікога не затрымлівалі). Дваіх чалавек прынялі па гуманітарных прычынах. Падрабязнасці не паведамляюцца, адзначае Delfi.

Мігранты спрабавалі перайсці мяжу ў чатырох кропках — пад Друскенінкаем, у Вільнюскім, Варэнскім і Швенчонскім раёнах. Падкрэсліваецца, што літоўскія памежнікі і вайскоўцы, якія ім дапамагаюць, "не выкарыстоўвалі службовую зброю, спецсродкі і фізічны гвалт".

Літва спадзяецца вярнуць мігрантаў (а гэта пераважна іракцы) на радзіму. Першы з іх ужо выляцеў у Стамбул. Агулам сёлета літоўскімі памежнікамі было затрымана больш за 4 тысячы чалавек, якія прыйшлі з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі