За суткі з Мінска вывезлі больш за 2000 кузавоў снегу
За суткі з мінскіх вуліц на палігоны вывезлі больш за 2000 кузавоў снегу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкаму са спасылкай на намесніка гендырэктара "Гаррамаўтадару Мінгарвыканкама" Анатоля Жамоздзіка.
Па яго словах, за мінулыя суткі на вуліцы сталіцы высыпалі 1360 т солі і 2260 т пясчана-салянай сумесі. На палігоны вывезлі 25,8 тыс. кубаметраў снегу.
Праца па ачыстцы вуліц ад снегу ішла ў дзве змены. Мінулай ноччу ў расчыстцы былі задзейнічаныя 460 адзінак тэхнікі. Расчысткай пешаходных дарожак, прыпынкаў грамадскага транспарту, спускаў ў падземныя пераходы уначы займаліся 330 дворнікаў.
Дарэчы, за першыя суткі снегападу з мінскіх вуліц было вывезена каля 5100 кубаметраў снегу.