Забойца беларускі Лізы ў Варшаве атрымаў пажыццёвае зняволенне

Дарыян С. перад прысудам / euroradio.fm
Забойца беларускі Лізы ў Варшаве Дарыян С. атрымаў пажыццёвае зняволенне. 25 лютага 2024 года ён згвалтаваў яе і справабаў задушыць. Дзяўчына некалькі дзён была ў коме і 1 сакавіка памерла.
23-гадовага грамадзяніна Польшчы прызналі вінаватым у забойстве на глебе сексуальнага гвалту і рабавання. Дарыян С. у судзе прызнаў сваю віну. Працэс працягваўся са снежня 2024-га. Асноўная частка суда была закрытай, але прысуд быў агучаны 17 студзеня публічна.
Хлопцу Лізы Даніілу абвінавачаны павінен сплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі. Пакуль за жыццё дзяўчыны змагаліся дактары, Данііл арганізаваў збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю. Сабралася 548 тысяч злотых.
Лізу пахавалі на Паўночных могілках Варшавы. У польскай сталіцы прайшоў марш у памяць беларускі "Яе звалі Ліза". Каля тысячы чалавек прыйшлі на месца злачынства, дзе адбыўся напад на беларуску (там быў створаны стыхійны мемарыял). А потым яны прайшлі па вуліцах польскай сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.