"Забыў, калі апошні раз бачыў такі бардак!" — міністр лясной гаспадаркі
Міністр у Жыткавіцкім раёне / t.me/minleshoz/
Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік наведаў прадпрыемствы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. "Забыў, калі апошні раз бачыў такі бардак!" — цытуе словы міністра яго прэс-служба. На адным з прадпрыемстваў, якое адносіцца да "Беллесэкспарту", Кулік пабачыў "горы смецця і захламленасці". Ён запатрабаваў усё прыбраць да 9 траўня. На дапамогу з Мінска дашлюць спецыялістаў "Беллесэкспарту".
"Мужыкі, так справа не пойдзе. Няўжо вы не бачыце, у якіх умовах працуюць вашы людзі?", — гаварыў міністр мясцовым кіраўнікам пасля таго, як зазірнуў у цэх і бытоўкі для рабочых.
Аляксандр Кулік быў прызначаны міністрам лясной гаспадаркі летам мінулага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.