Загадчыка крамы асудзілі на 3 гады калоніі за скрадзеныя з касы 20 тысяч рублёў

Загадчыка крамы асудзілі на 3 гады калоніі за скрадзеныя з касы 20 тысяч рублёў

Загадчыка крамы асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за скрадзеныя ў пачатку 2016 года за некалькі разоў з касы 20 тысяч рублёў (на той час гэта былі недэмінаваныя 200 млн рублёў), з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на 5 гадоў. Такое рашэнне вынес суд Полацкага раёна і горада Полацка.

Як паведаміў БЕЛТА інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка, здарэнне адбылося ў Наваполацку. Асуджанаму 26 гадоў. Ён быў загадчыкам гандлёвага аб'екту камерцыйнай структуры і сумяшчаў абавязкі касіра без вызвалення ад асноўнай пасады. Гэтым і скарыстаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі