Захад мае намер узмацняць дыялог з афіцыйным Мінскам
Беларуская апазіцыя называе такія перамовы закуліснымі і патрабуе адкрытага дыялогу.
Па перамовах, якія вядзе Еўропа з Беларуссю, бачна, што гэта закрытыя дыялогі, якія ніякім чынам не афішуюцца. Еўрачыноўнікі мяркуюць, што менавіта такі метад і будзе прыносіць плён. Нягледзячы на гэта, старшыня АГП Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што перамовы мусяць быць празрыстымі:
“Цяпер невядома, хто і з кім вядзе перамовы. Незразумела, ці то гэта перамовы, ці то гэта штосьці, што нагадвае перамовы... Гэта больш не адкрыты такі транспарэнтны працэс, а штосьці, што адбываецца ў закуліссі. І гэта не лепшы чыннік для перамоўнага працэсу. Калі не зафіксаваны парадак дня і не вызначаныя суб’екты перамоўнага працэсу, то цяжка нешта прагназаваць. Усё гэта адбываецца кулуарна, закрыта, і гэта недахоп таго, што мы сёння наглядаем”.
Тым часам з кожным днём перамовы паміж Еўропай і Мінскам узмацняюцца. Будзе гэта адбывацца і надалей, заявіў у інтэрв’ю Еўрарадыё Давід Стулік, каардынатар праграм прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне:
“Асноўнай палітыкай Еўрапейскага Саюзу ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца ўсім вядомы дакумент, які быў апублікаваны ў 2006 годзе. Гэты дакумент называецца “Што ЕС можа даць Беларусі”. У ім цалкам выкладзена палітыка ЕС, якая і сёння з’яўляецца актуальнай. Перамовы паміж ЕС і Беларуссю праходзяць, будуць праходзіць і далей. А нашая палітыка, яна цалкам вынікае з гэтага дакумента”.
Еўрапейскі саюз ужо зрабіў пэўныя крокі насустрач і цяпер чакае адказу ад Беларусі, працягвае спадар Стулік:
“13 кастрычніка Савет міністраў замежных спраў заявіў пра тое, што гатовы пачаць дыялог з беларускімі ўладамі, а таксама з тымі асобамі, хто ўдзельнічае ў дэмакратычных дыскусіях, з мэтай падтрымаць прагрэс набліжэння да дэмакратыі і выканання правоў чалавека ў Беларусі. І пасля Савет Міністраў прыняў рашэнне адмяніць і некаторыя меры, якія, напрыклад, уключалі ў сябе спіс неўязных візаў. Зроблена гэта было з мэтай падтрымаць прагрэс гэтых адносінаў”.
Паводле слоў Давіда Стуліка, Еўрапейскі Саюз спадзяецца, што беларускія ўлады будуць працягваць свае намаганні да ўмацавання дэмакратыі. А што тычыцца сустрэчы, то яны будуць працягвацца, а іх узровень – павышацца:
“Еўрапейская камісія пасля 13 кастрычніка вырашыла павысіць узровень нашых узаемных тэхнічных перамоваў у сферах, якія з’яўляюцца агульным інтарэсам. Цяпер адбываюцца сустрэчы і перамовы на тэхнічным узроўні, і гэтыя сустрэчы будуць яшчэ ўзмацняцца. Падобныя сустрэчы запланаваныя на будучыню, яны будуць праходзіць на працягу наступных тыдняў”.
Нагадаем, 16 снежня ў Мінску чакаюць візіт прадстаўнікоў Хаўера Саланы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Мілінкевіч. Згодна з ягонымі словамі, падчас гэтага візіту, магчыма, будзе распрацаваная “дарожная мапа”, паводле якой у бліжэйшы час маюць развівацца адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Еўрасаюзам:
“Планаваўся візіт на 30 лістапада–1 снежня, але ён мне патэлефанаваў і сказаў, што пераносіцца на 16-га. Я думаю, што гэта дакладная ўжо інфармацыя. Я думаю, што якраз візіт Хельгі Шміт, які мае адбыцца, павінен паспрыяць напісанню “дарожнай мапы”, пра якую цяпер ідзе столькі размоваў. Тады кожны з бакоў будзе ведаць, што яму рабіць, і чакаць на крокі з іншага боку”.
Сярод іншага, падчас узгаданага візіту плануюцца сустрэчы еўрачыноўнікаў з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі. Са свайго боку былы кандыдат у прэзідэнты будзе ўздымаць пытанне палітычных вязняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі, і заканчэння палітычных рэпрэсіяў. А таксама магчымасць рэгістрацыі незарэгістраваных недзяржаўных арганізацый.
Фота: www.naviny.by