Законапраект супраць п’яных кіроўцаў перадалі на подпіс Лукашэнку

Назва дакументу: “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення”. Палата Прадстаўнікоў прыняла законапраект 19 чэрвеня, а 28 чэрвеня яго ўхваліла верхняя палата парламенту.



Сярод найбольш значных навінаў — норма аб канфіскацыі аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў. Гаворка вядзецца толькі пра канфіскацыю ў рамках крымінальнага заканадаўства, то бок, у выпадку паўторнага кіравання транспартам цягам году. Канфіскаваць могуць нават машыну, якая не належыць самому п’янаму кіроўцу. Выключэнне зробленае толькі для выпадкаў угону.


Істотна ўзрастуць сумы штрафаў — з 15-35 базавых велічынь да 50-100, інфармуе БЕЛТА. Больш сурова стануць караць і тых п’яных кіроўцаў, якія сталі ўдзельнікамі дарожнага здарэння. Напрыклад, калі па віне такога кіроўцы чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні або загінуў, то кіроўца атрымлівае ад 6 месяцаў да 7 гадоў пазбаўлення волі. За гібель двух і болей людзей ён можа атрымаць ужо да 10 гадоў зняволення. Ніякіх альтэрнатыўных варыянта пакарання за такія злачынствы не прадугледжваецца.



Дзеянне гэтага закону будзе распаўсюджвацца не толькі на беларускіх грамадзян, але і на замежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі