Замест Алега Пратасава мінскае "Дынама" можа ачоліць Роберт Мааскант
Клуб вядзе перамовы з галандскім футбольным спецыялістам.
Гэтую інфармацыю "Прессболу" пацвердзіў старшыня Назіральнага савета "Дынама" Юрый Чыж. Калі 44-гадовага трэнера задаволяць умовы, якія прапануе сталічны клуб, пагадненне можа быць падпісанае ў бліжэйшыя дні.
У 2011 годзе Роберт Мааскант разам з "Віслай" выйграў чэмпіянат Польшчы. У апошнім сезоне яго "Гронінген" заняў толькі сёмае месца ў першынстве Галандыі.
Дарэчы, на пасаду галоўнага трэнера мінскага "Дынама" разглядаецца і партугальскі спецыяліст Паола Соўза.