Замест “Гомельчыгункатранса” ў першай футбольнай лізе будзе “Лакаматыў”
З новага года ўсе гульцы каманды “Гомельчыгункатранс”, якая спыніла існаванне, стануць работнікамі футбольнага клуба “Лакаматыў”. Такое рашэнне кіраўніцтва агучылі падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання бронзавымі медалямі гульцоў каманды, якое прайшло 23 снежня ў гомельскім Палацы чыгуначнікаў.
Базай футбольнага клуба стане гомельскі спарткомплекс “Лакаматыў”, паведамляе football.by
У наступным футбольным сезоне 2017 года “Лакаматыў” правядзе першы афіцыйны паядынак у новым статусе з салігорскім “Шахцёрам” у ¼ фінала Кубка Беларусі.
Футбольны клуб “Лакаматыў” вядзе сваю гісторыю з 1946 года.