Запарожскі "Матор" заваяваў гандбольны "Кубак Белгазпрамбанка" (фота)
У вырашальнай гульні ўкраінцы перамаглі гаспадароў турніру – Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова з лікам 30:28.
Пасля перамогі сваімі ўражаннямі ад гульні з брэстаўчанамі падзяліўся правы паўсярэдні "Матора" Сяргей Ануфрыенка:
"Не проста! Вы бачыце, такі лік. Усяго 2 мячы. Усю гульню было невядома, хто пераможа. У Брэсце добрая каманда. Увесь час бегаюць, заменьваюцца. Два склады роўныя прыблізна, таму, вядома, складана граць".
Турнір праходзіў 8-10 жніўня ў брэсцкім спорткомплексе "Вікторыя". Трэцяе месца ў спаборніцтвах дасталася клубу "Чэхаўскія мядзведзі". У гульні "за срэбра" расійская каманда перамагла румынскі "Одархей" (34:33).
Кубак галоўнага спонсара Брэсцкага гандбольнага клуба праводзіцца з 2008 года. Ад пачатку "мяшкоўцы" тры разы запар перамагалі на хатнім турніры, аднак ужо апошнія 4 гады брэсцкі трафей дастаецца гасцям.