Зарэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на лекі вытворцы мусяць да 2019 года

Зарэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на лекі вытворцы мусяць да 2019 года

Замежныя і айчынныя вытворцы мусяць зарэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лекі да 1 студзеня 2019 года. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каментуючы ўказ №345 "Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі".

Пад палажэнні ўказа трапляюць 37 міжнародных непатэнтаваных лекаў для сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Дзейнічаць указ будзе на працягу 2018-2020 гадоў.

Калі гранічныя адпускныя цэны на пералічаныя лекі не будуць зарэгістраваныя, то іх продаж у Беларусі з 1 студзеня 2019 года па 31 снежня 2020 года будзе забаронены. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі