Заснавальніка дабрачыннага праекта абвінавачваюць у махлярстве

Заснавальніка дабрачыннага праекта абвінавачваюць у махлярстве

Заснавальніка дабрачыннага праекта "Добро твори" абвінавачваюць у махлярстве. 23-гадовы жыхар Віцебска Дзяніс Тамашэвіч адкрыў на сваё імя рахунак у філіяле аднаго з беларускіх банкаў. Пасля гэтага ён рассылаў у арганізацыі Віцебска і сталіцы электронныя лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу дзецям-сіротам з дзіцячых дамоў (ён выкарыстоўваў даведнікі прадпрыемстваў і каталагі арганізацый). І грошы пачалі пералічваць. Гэтыя сродкі Тамашэвіч здымаў з рахунка і выкарыстоўваў у сваіх мэтах.

Як інфармуе Іна Гарбачова, афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў буйным памеры" (ч. 3 арт. 209 КК). Тамашэвіч знаходзіцца пад вартай. Ад яго дзеянняў пацярпелі, як мінімум, 29 арганізацый. Праваахоўнікі высвятляюць іншыя факты злачыннай дзейнасці заснавальніка "дабрачыннага праекта".

Заснавальніка дабрачыннага праекта абвінавачваюць у махлярстве
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі