Затрымалі былую палітзняволеную, якая толькі месяц таму выйшла на волю
Затрымалі былую палітзняволеную Алену Дзядзюля, якая толькі месяц таму выйшла на волю, паведамляюць праваабаронцы. Адбылося гэта ў чацвер. Затрыманы і яе муж.
Дзядзюля праходзіла па справе групы мінчукоў, якая ў пачатку верасня 2021-га ў Дзяржынскім раёне размалявалі больш за 80 цюкоў з сенам (малявалі чырвоныя палосы на белым фоне і знак "Стоп таракан!"). Іх затрымалі (мяркуецца, што акцыю арганізаваў правакатар). Алена Дзядзюля праваабаронцамі была прызнаная палітзняволенай. За "хуліганства, здзейсненае групай асобаў" жанчына была асуджана на год калоніі агульнага рэжыму. Яна цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю 10 траўня 2022-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.