Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай

Ігар Ільяш

Ігар Ільяш

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай). Яго фотаздымак апублікаваў тг-канал сілавікоў. Рукі Ільяша ў кайданках. Пра прычыну затрымання не паведамляецца. Але сілавікі намякаюць на яго былую журналісцкую дзейнасць.

У 2020-м Ільяш і Бахвалава выдалі кнігу "Беларускі Данбас". Кацярына Бахвалава знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. У лютым 2021-га была асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму па справе "аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (за жывы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на "Плошчы Пераменаў"). У 2022-м журналістцы выставілі новае абвінавачванне — у "здрадзе дзяржаве". Ёй прызначылі 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кацярына Бахвалава знаходзіцца ў гомельскай ПК № 4. Яна прызнаная палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі