Затрымалі ўладальніцу мінскага бара "Перасмешнік" і яе мужа

Сілавікі прыйшлі да ўладальнікаў бара "Перасмешнік" / Кадр з відэа

Сілавікі прыйшлі да ўладальнікаў бара "Перасмешнік" / Кадр з відэа

Затрымалі ўладальніцу мінскага бара "Перасмешнік" і яе мужа, грамадзяніна Расіі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы. 

На відэа сілавікоў муж уладальніцы бара кажа, што не толькі ўдзельнічаў у вулічных акцыях, але і сігналіў на аўтамабілі на знак салідарнасці з пратэстоўцамі. Дома ён захоўваў чатыры бел-чырвона-белыя сцягі, якія набыў у інтэрнэт-краме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі