Затрыманай Таццяне Кузінай пагражае да 12 гадоў зняволення

Затрыманай Таццяне Кузінай пагражае да 12 гадоў зняволення

Мінскі гарадскі суд пакінуў пад вартай затрыманую Таццяну Кузіну — экспертку і выкладчыцу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, паведамляе Радыё "Свабода".

Як распавядала Еўрарадыё, жанчыну затрымалі ў мінскім аэрапорце 29 чэрвеня і пасадзілі ў СІЗА на Валадарскага. У чым яе вінавацяць, вядома не было. 

Паводле звестак з інфармацыйнай дошкі ў Мінгарсудзе, Кузіну вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — частка 1 артыкула 357 (змова альбо дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і частка 3 артыкула 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Экспертцы пагражае да 12 гадоў зняволення.

Адвакат Таццяны Кузінай знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Кузіна — эксперт даследчага праекта Bipart, сябра Рады, сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Адно з апошніх даследаванняў, над якім яна працавала, — "Канцэпцыя рэформы дзяржаўнага кіравання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі