Затрыманая за пратэсты дырэктар крамы: у міліцыі працуюць вельмі прыемныя людзі
У МУС Беларусі працягваюць "кадыраўшчыну" — затрыманыя на камеру просяць прабачэння ў сілавікоў і нават дзякуюць ім. 24 лютага міліцыя паведаміла пра затрыманне ў Мінску "дырэктара вядомай крамы абутку". Супрацоўнікі ГУБАЗіК лічаць, што 33-гадовая жанчына была адміністратарам пратэстных тэлеграм-чатаў, у адным з якіх абмяркоўваліся пратэсты падчас Усебеларускага народнага сходу. Сцвярджаецца, што затрыманая са жніўня мінулага года ўдзельнічала ў вулічных акцыях пратэсту.
Жанчыну прывезлі ў Маскоўскае РУУС сталіцы, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". БЕЛТА падкрэслівае, што ёй вынесена афіцыйнае папярэджанне "ў адпаведнасці з законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
На камеру жанчына расказала пра сваю дзейнасць, выказалася за мірнае вырашэнне праблем і дадала, што "ў міліцыі працуюць вельмі прыемныя і добрыя людзі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.