Затрыманне ў Полацку за каментар пра памерлага начальніка аршанскай міліцыі

Палкоўнік Сяргей Барвянкоў (справа) памёр на працоўным месцы

Палкоўнік Сяргей Барвянкоў (справа) памёр на працоўным месцы / orshanka.by

Адбылося затрыманне за каментар пра нядаўна памерлага начальніка аршанскай міліцыі Сяргея Барвянкова. Супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы амапаўцаў жорстка затрымалі жыхара Полацка. Сам ён спачатку думаў, што прыход міліцыі звязаны выключна "з апазіцыйнай дзейнасцю". Мужчына на відэа сілавікоў сказаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020-га і змяшчаў у сваіх сацсетках "экстрэмісцкія матэрыялы".

Але галоўнай прычынай затрымання быў каментар пра памерлага палкоўніка міліцыі. Затрыманы "абразіў гонар і годнасць памерлага начальніка Аршанскага РУУС". Сілавікі абяцаюць, што мужчына "адкажа перад законам".

Як піша "Наша ніва", затрыманы — гэта 31-гадовы Ілля Мацевушаў.

48-гадовы начальнік мясцовай міліцыі палкоўнік Сяргей Барвянкоў памёр на працоўным месцы. Пад яго кіраўніцтвам у Оршы ў 2020-м і ў наступныя гады праходзілі рэпрэсіі.

Затрыманне ў Полацку за каментар пра памерлага начальніка аршанскай міліцыі
Затрыманы / t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі