Затрыманы жыхар Гомельскага раёна, які спрабаваў даць хабар даішніку (відэа)
Затрыманы жыхар Гомельскага раёна, які спрабаваў даць хабар даішніку. Здарэнне адбылося ўвечары 19 лістапада на аўтадарозе “Гомель — Урыцкае”. Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ДАІ спынілі аўтамабіль “Фольксваген” для праверкі дакументаў. У 47-гадовага кіроўцы не было дакумента, які б пацвярджаў праходжанне тэхагляду. Каб пазбегнуць буйнога штрафу (раней за аналагічнае парушэнне кіроўца ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці), мужчына прапанаваў афіцэру грошы.
Як інфармуе прэс-служба МУС, даішнік хабар не ўзяў. Але мужчына паклаў некалькі купюр паміж сядзеннямі, што зафіксаваў відэарэгістратар. На месца прыязджала следча-аператыўная група, якая зафіксавала спробу дачы хабару. Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У яго адносінах распачалі крымінальную справу. Парушальніку пагражае да 5 гадоў зняволення.