Затрыманых у Мінску журналістаў адпусцілі

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 3 верасня каля гандлёвага цэнтра "Мацярык" міліцыянты затрымалі актывіста аргкамітэта партыі БХД. Ён збіраў подпісы за забарону трансляцыі ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў. На думку БХД, расійскія тэлеканалы транслююць хлусню наконт расійска-ўкраінскага канфлікту, таму іх нельга паказваць у Беларусі. 

Разам з апазіцыйным актывістам міліцыянты затрымалі здымачную групу з двух незалежных журналістаў. Усе яны правялі ў пастарунку каля дзвюх гадзін. Прыблізна а 21-й усе тры затрыманыя былі на свабодзе. 

Фота — panoramio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі