Затрыманых удзельнікаў панк-канцэрта пад Мінскам адпусцілі
Пратаколы, складзеныя на іх, адправілі на дапрацоўку.
Суд Мінскага раёна не стаў судзіць затрыманых удзельнікаў панк-канцэрта, як 1 жніўня разагнаў АМАП.
Нагадаем, падзя адбылася каля станцыі Зялёнае пад Мінскам. Каля 80 чалавек сабраліся на канцэрт панк-гуртоў. Але прыкладна праз дзве гадзіны пасля пачатку імпрэзы АМАП жорстка спыніў канцэрт, а яго ўдзельнікаў і гледачоў затрымалі. Каля 40-50 чалавек у аўтазаках даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Мінскага райвыканкама.
АМАП пад Мінскам разагнаў панк-рок-канцэрт
Пасля праверкі дакументаў міліцыянты адпусцілі большасць затрыманых. На пецярых чалавек склалі пратаколы. Некаторых з затрыманых моцна збілі. Двух удзельнікаў канцэрта адпусцілі 2 жніўня. А яшчэ трох мусілі судзіць 3 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі іх вінавацілі ў дробным хуліганстве, распіцці спіртных напояў у грамадскім месцы, непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Аднак суд не адбыўся. Суддзя адправіў пратаколы, складзеныя на маладых людзей, на дапрацоўку і вызваліў іх у будынку суда, перадае БелаПАН. Цяпер яны плануюць зняць пабоі і абскардзіць дзеянні міліцыянтаў у пракуратуры.
Адзін з арганізатараў канцэрта заяўляе, што супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў іх музычную апаратуру і інструменты коштам каля 8000 долраў.
Фота: belarmy.by