Затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму

Затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму

У Магілёве затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму. Чацвёра затрыманых — гэта навучэнцы мясцовых каледжаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, акт вандалізму быў здзейснены ўначы 19 лістапада. Вялікі валун з выбітымі на ім слядамі раскрытых далоняў і надпісамі на рускай і габрэйскай мовах аблілі чорнай фарбай. Гэта не першы такі акт вандалізму.

Прэс-служба МУС Беларусі паведамляе, што арганізаваў акцыю 19-гадовы хлопец, яму дапамагалі трое непаўналетніх. Рыхтаваліся яны каля месяца, прымеркавалі свой учынак да габрэйскага свята. Падазраваныя прытрымліваюцца "ўльтраправых ідэй нацызму" і з'яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхедаў. Адзін з іх сёлета двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду і публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі. Цяпер жа распачалі крымінальную справу, артыкул — "хуліганства, здзейсненае групай асоб" (ч. 2 арт. 339 КК). Правяраецца дачыненне затрыманых да іншых падобных злачынстваў.

Затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму
Фота: mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі