Заўтра і паслязаўтра будзе спёка. Пачынайце шукаць цень сёння

Займайце месцы ля басейна (і ў цяньку)

Займайце месцы ля басейна (і ў цяньку)

Сіноптыкі папярэджваюць, што найбліжэйшыя пару дзён будуць па-сапраўднаму гарачымі.

У чацвер, 11 ліпеня, месцамі па паўднёвым захадзе тэмпература паветра падымецца да +35...+36°С. А ў пятніцу, 12 ліпеня, гэтыя тэмпературы распаўсюдзяцца ўжо па ўсім поўдні Беларусі.

У Мінску ў дзённыя гадзіны 11-12 ліпеня максімальная тэмпература паветра ў горадзе дасягне +30...+32°С.

Калі ласка, прачытайце нашы рэкамендацыі і не грэбуйце:

Выберыце добры SPF з хімікам Сяргеем Бесарабам

І нагадайце сабе, як не атрымаць сонечны ўдар у гэтую спякоту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі