Завод "Мотавела" прапануюць знесці і пабудаваць тэхнапарк

Завод "Мотавела" прапануюць знесці і пабудаваць тэхнапарк

У адміністрацыі Ленінскага раёна прэзентавалі дэталёвы план развіцця цэнтральнай планіровачнай зоны Мінска, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Распрацоўшчыкам праекта выступіла УП "Мінскграда".

Гаворка ідзе пра тэрыторыю, занятую прадпрыемствамі, — напрыклад, заводам "Матавела". Спецыялісты "Мінскграда" падлічылі, што рэжым размяшчэння 26% тэрыторыі не адпавядае рэгламентам генплана, 44% выкарыстоўваецца недастаткова інтэнсіўна. 

У сувязі з гэтым яны прапанавалі да 2030 года рэканструяваць некаторыя ўчасткі пры захаванні існуючай планіроўкі. Напрыклад, на тэрыторыі "Рэмондыс" мяркуецца пабудаваць аўтамыйню. Таксама плануецца ўзвядзенне паркінга, пашырэнне дарог і г. д. 

На тэрыторыі завода "Мотавела" прапануецца размясціць тэхнапарк — з эксперыментальнай навукаёмістай вытворчасцю, навукова-даследчымі лабараторыямі, выстаўным комплексам, гатэлем. Фактычна, сёння на тэрыторыі завода прыдатны для выкарыстання толькі адзін будынак. У ім, магчыма, размесціцца тэхнапарк. Астатнія збудаванні плануецца знесці.

У красавіку 2018 года прадпрыемства было прызнанае банкрутам. Апошнім дырэктарам завода быў экс-кіраўнік Мінска Мікалай Ладуцька.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі